Cёння — Грамніцы ў праваслаўных. Прыкметы абяцаюць раннюю і цёплую вясну

Па надвор'і на Грамніцы меркавалі, якая будзе вясна.

15.02.2022 / 07:59

Католікі Грамніцы адзначалі 2 лютага, а сёння адзначаюць праваслаўныя. Царкоўная назва свята — «Стрэчанне».

На Грамніцы ў цэрквах паляць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, лічылася, што яны аберагалі хаты ад перуна і маланак.

Грамніцы — палова зімы.

Па надвор'і на Грамніцы меркавалі, якая будзе вясна: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 мая] вол наесца травіцы».

Сёння ў Мінску да +3, адліга.

Nashaniva.com