На БМЗ у Жлобіне загінуў рабочы. Ён сарваўся з вышыні і разбіўся насмерць

На Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне разбіўся мужчына, які выконваў падрадныя работы на аб'екце «Рэканструкцыя ПДУ-3», паведамляе прэс-служба БМЗ.

14.02.2022 / 17:38

Рабочы сарваўся з вышыні на ўчастку газакіслароднага цэха і разбіўся. Вядома, што мужчыну было 40 гадоў і ў яго засталося трое дзяцей.

Хоць трагедыя адбылася на тэрыторыі БМЗ, загінулы не быў рабочым завода. На прадпрыемстве паведамляюць, што ён быў работнікам аднаго з падраздзяленняў арганізацыі «Гомельтэхмантаж», якая выконвала на заводзе будаўніча-мантажныя работы паводле дамовы. 

Чытайце таксама:

На будаўніцтве трэцяй лініі метро рабочага засыпала грунтам. Ён загінуў

На «Беларуснафце» з-за выбуху абсталявання загінуў супрацоўнік, яшчэ адзін рабочы ў рэанімацыі

Nashaniva.com