Крыніцы: Расійскія дыпламаты пачалі выязджаць з Украіны

Дыпламаты і супрацоўнікі консульстваў Расіі пачалі выязджаць з Украіны, паведаміла расійскае дзяржаўнае агенцтва РІА Навіны са спасылкай на свае крыніцы.

12.02.2022 / 09:22

Учора кіраўнікі ЗША заявілі, што напад Расіі на Украіну можа пачацца ў найбліжэйшыя дні.

Раней СМІ са спасылкай на крыніцы ў разведках паведамлялі, што напад Расіі на Украіну можа пачацца пасля фэйкавага нападу на расійскі аб'ект ці грамадзян кшталту атакі на радыёстанцыю ў Гляйвіцы, зробленай нацыстамі ў 1939 годзе.

Расійскія войскі сканцэнтраваныя ўздоўж межаў Украіны ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі, дзе афіцыйнай падставай стала правядзенне вучэнняў «Саюзная рашучасць — 2022».

Nashaniva.com