У Ваўкавыску затрымалі аўтаэлектрыка і медсястру

За апошнія два тыдні ў Ваўкавыску затрымана не менш за сем мясцовых жыхароў. Сёння стала вядома пра затрыманне дваіх — аўтаэлектрыка Руслана Гусейнава і медсястры Марыны Сталярчук, піша «Вясна».

11.02.2022 / 18:08

Руслана Гусейнава затрымалі нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога», распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у мітынгах у 2020 годзе. Яго ўзялі на працоўным месцы.

Марына Сталярчук затрыманая за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у мітынгах. Марына — маці-адзіночка.

31 студзеня стала вядома пра затрыманне ў Ваўкавыску Вадзіма Ляхоўскага і Дзмітрыя Рагеля, 1 лютага — супрацоўніка ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» Мікалая Варапая.

Nashaniva.com