На будаўніцтве трэцяй лініі метро рабочага засыпала грунтам. Ён загінуў

Здарэнне адбылося ў Курасоўшчыне на будаўніцтве трэцяй лініі метро на будучай станцыі «Немаршанскі сад», што на вуліцы Кіжаватава.

11.02.2022 / 14:07

Паведамлялася, што рабочага засыпала грунтам, яго спрабавалі выратаваць. Ратавальнікі працавалі уручную. 

Прадстаўнікі СК расаавялі журналісту Onliner, што пад грунтам загінуў рабочы аднаго з будаўнічых упраўленняў.

Пазней намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Дзяніс Шаман паведаміў, што рабочы загінуў. Узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт. 303 (Парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці гібель чалавека). 

Nashaniva.com