Навукоўцы лічаць, што ў нас яшчэ наперадзе адкрыццё 9 тысяч новых відаў дрэў

Навукоўцы вызначылі, што на Зямлі існуе значна больш відаў дрэў, чым вядома навуцы. Мяркуючы па дадзеных апошняга даследавання, разам з зарэгістраванымі больш чым 70 тыс. разнавіднасцяў дрэў ёсць яшчэ каля 9 тысяч, якія належыць толькі адкрыць, піша Бі-бі-сі.

02.02.2022 / 22:29

Фота: Getty Image

У даследаванні, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, прымалі ўдзел больш за 140 навукоўцаў з многіх краін свету. Доктар Ядвіндэр Малхі з Оксфардскага ўніверсітэта кажа, што

найбольш увагі трэба надаваць трапічным лясам, паколькі яны з'яўляюцца «сусветнымі скарбніцамі біяразнастайнасці», якія паглынаюць значную частку выкідаў вуглякіслага газу і тым самым запавольваюць глабальнае пацяпленне.

«Гэтае даследаванне паказвае, што трапічныя лясы адрозніваюцца нават большай разнастайнасцю дрэў, чым мы маглі сабе ўявіць», — адзначае ён.

Даследаванне заснавана на вывучэнні звестак аб дзясятках мільёнаў дрэў, якія растуць на больш чым 100 тыс. лясных участкаў па ўсім свеце.

Каб зразумець, колькі відаў дрэў яшчэ не адкрыта, навукоўцы выкарыстоўвалі статыстычныя метады. Аўтары даследавання называюць свае высновы першай навукова дакладнай ацэнкай колькасці невядомых дрэў. Паводле гэтых звестак, у свеце існуе на 14% больш відаў дрэў, чым лічылася раней.

Кантынент з найбольшай колькасцю невядомых дрэў — Паўднёвая Амерыка. На яго прыпадае каля 43% ад 9 тыс. новых відаў. За ёй ідуць: Еўразія (22%), Афрыка (16%), Паўночная Амерыка (15%) і Акіянія (11%).

Існаванне разнастайных нечапаных лясоў вельмі важна для чалавека і сусветнай эканомікі. Пераважная большасць такіх лясоў на Зямлі знаходзіцца ў трапічных краінах, аднак там яны апынуліся пад пагрозай па некалькіх прычынах:

Чытайце таксама:

У Камеруне знайшлі новае дрэва і назвалі яго ў гонар Леанарда Дзі Капрыа

Раней забытая расліна зноў пад увагай: яна можа выратаваць будучыню кавы

У тропіках дрэвы навучыліся паглынаць таксічныя металы, яны могуць ачышчаць глебу

Nashaniva.com