Еўрапарламент лічыць, што рэферэндум, абвешчаны ў Беларусі, — фікцыя

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Роберт Бедрань і пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Аўштравічус выдалі сумесную заяву, паведамляе Deutsche Welle. У заяве сцвярджаецца, што ціск, які аказваецца ўладамі Беларусі на грамадзянскую супольнасьць і іншадумцаў, не дазваляе лічыць запланаваны на канец лютага канстытуцыйны рэферэндум выказваннем свабоднай волі беларусаў.

01.02.2022 / 19:13

Падставай для заявы сталі апошнія звесткі праваабарончага цэнтра «Вясна», паводле якіх колькасць палітычных зняволеных у Беларусі ў студзені 2022 года перавысіла 1000 чалавек.

Еўрапейскія палітыкі назвалі гэтую лічбу «злавесным рубяжом», звярнуўшы ўвагу і на «жахлівыя ўмовы ўтрымання пад вартай» і на шматлікія выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання са зняволенымі.

Чытайце таксама: 

Падчас рэферэндуму грамадскі парадак на ўчастках будуць падтрымліваць «дружыннікі»

Фіранак у выбарчых кабінках на рэферэндуме не будзе

ЦВК расказаў, калі пройдзе датэрміновае галасаванне

Пагражаюць крыміналкай. Да назіральнікаў за выбарамі ў раённых гарадах прыходзяць сілавікі і размаўляюць пра рэферэндум

Nashaniva.com