Мінпрацы растлумачыла, як могуць давацца тры дні адпачынку без бальнічнага

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачыла, на якіх умовах мусіць працаваць норма пра тое, што работнікам арганізацый можа давацца вызваленне ад працы на тры дні па хваробе без бальнічнага ліста. Гэтая норма была замацаваная яшчэ пунктам 14 указа Лукашэнкі ад 24 красавіка 2020 года №143 «Аб падтрымцы эканомікі».

01.02.2022 / 17:53

Паводле тлумачэння Мінпрацы,

тэрмін вызвалення ад працы вызначаецца работнікам толькі па ўзгадненні з наймальнікам і можа складаць адзін, два ці тры дні без бальнічнага. Вызваленне ад працы не можа перавышаць трох дзён.

Што да захавання заробку за перыяд вызвалення ад працы, то гэта

можа быць прадугледжана калектыўным дагаворам, за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых, якія атрымліваюць субсідыі, дзе супрацоўнікі прыраўнаныя па аплаце працы да бюджэтнікаў.

Nashaniva.com