У штогадовай ізраільскай справаздачы пра антысемітызм згадалі і беларускі рэжым

Штогадовую справаздачу пра антысемітызм у свеце складае ізраільскае Міністэрства па справах дыяспары. Прыкладамі антысемітызму ў Беларусі ў 2021 годзе на дзяржаўным узроўні названыя фільм «Забіць прэзідэнта» і тэлеграм-канал «Жёлтые сливы». 

31.01.2022 / 18:38

Фота: oioioio / depositphotos.com

Пра праявы антысемітызму з боку рэжыму Лукашэнкі гаворыцца на 121-й старонцы справаздачы:

«Найбольш заўважныя прыклады — фільм «Забіць прэзідэнта», які падкрэслівае меркаваную сувязь паміж габрэйскім коламі ў Злучаных Штатах і прадстаўнікамі апазіцыі. Таксама ў гэтым кантэксце заслугоўвае згадкі прарэжымны Тэлеграм-канал «Жёлтые сливы», які часта выкарыстоўвае антысеміцкія матывы, каб падкрэсліць меркаваную датычнасць габрэяў да дзейнасці апазіцыі».

Чытайце таксама:

Улады па даносе адмянілі канцэрт памяці ахвяр Халакосту. А цяпер анансуюць свой канцэрт

Чаму прэзідэнт Ізраіля званіў Лукашэнку?

Да расследавання справы аб «генацыдзе беларускага народа» могуць далучыць спецыялістаў з Ізраіля

Nashaniva.com