Ці зачыняць у Мінску амерыканскую амбасаду?

Сёння прайшла інфармацыя, што беларускае Міністэрства замежных спраў нібыта патрабуе ад амбасады ЗША звольніць супрацоўнікаў, якія маюць беларускае грамадзянства. Пры гэтым колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску раней на патрабаванне МЗС была рэзка скарочаная. Такія ж патрабаваньні да штату амбасады ЗША ў Маскве раней выказвалі ў расійскім МЗС.

31.01.2022 / 18:22

Калі адбудзецца скарачэнне супрацоўнікаў амбасады, якія маюць беларускае грамадзянства, то фактычна не будзе магчымасці нармальнага функцыянавання і аховы дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША. У сувязі з гэтым не выключаецца магчымасць яго закрыцця.

Па каментар у Дзяржаўны дэпартамент ЗША звярнулася Радыё Свабода і атрымала наступны адказ ад прэсавага прадстаўніка:

«Пасольства ЗША ў Мінску застаецца адкрытым і выконвае дыпламатычныя і консульскія функцыі ў падтрымку амерыканскіх грамадзян. Ад чэрвеня 2021 года беларускія ўлады неаднаразова рабілі захады, каб пагоршыць кадравы склад пасольства ЗША ў Мінску і абцяжарыць правядзенне яго працы. Мы ўдзельнічаем у дыскусіях з беларускім Міністэрствам замежных спраў, каб гарантаваць працяг бяспечнай працы пасольства ЗША ў Мінску».

Nashaniva.com