З прыходам у Беларусь «амікрона» на кавід сталі хварэць дзеці — больш, чым у папярэднія хвалі

Дзеці хварэюць пераважна ў лёгкай форме.

31.01.2022 / 16:14

«Па ўсёй краіне на лячэнні ў бальніцах, паводле звестак на 28 студзеня, знаходзіліся 696 дзяцей, з іх трое — у рэанімацыі. Але 31 студзеня двух ужо перавялі з рэанімацыі ў лячэбнае аддзяленне. На ШВЛ дзяцей з COVID-19 няма», — расказала сёння на брыфінгу першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова.

«Сітуацыя кантралюемая — ложкаў для лячэння дзяцей хапае», — дадала намесніца міністра.

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Новы падвід амікрона распаўсюджваецца па Еўропе. Яшчэ больш заразны за проста амікрон

Nashaniva.com