З 1 сакавіка крыху вырастуць працоўныя пенсіі

У Беларусі з 1 сакавіка павысяць працоўныя пенсіі. Рост складзе ў сярэднім 6,3%.

31.01.2022 / 15:34

Павышэнне пенсій звязанае з ростам сярэдняга заробку па краіне.

У мінулым годзе пенсіі павышаліся ўсяго адзін раз.

Пры тым у снежні мінулага года рэальныя пенсіі працягнулі падзенне. Яны знізіліся на 1,1% да лістапада, звяртае ўвагу Zerkalo.io. Падзенне назіралася трэці месяц запар. У снежні знізілася таксама сярэдняя прызначаная пенсія ў цэлым па краіне.

Nashaniva.com