Падазраваны па артыкуле «здрада дзяржаве» выйшаў на волю пад заклад

Работнік Беларускага металургічнага завода Дзмітрый Елісееў, затрыманы па справе «Рабочага руху», выйшаў на волю.

21.01.2022 / 15:41

Елісееў учора выйшаў на волю з гомельскага СІЗА. Яму змянілі меру стрымання і выпусцілі пад заклад. За кратамі яго ўтрымлівалі з 22 верасня 2021 года.

Дзмітрыю было выстаўленае абвінавачванне па арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). 

Яшчэ дзевяць палітзняволеных фігурантаў гэтай справы застаюцца пад вартай.

Nashaniva.com