Жанчыну, асуджаную за смайлік-гаўняшку, судзяць зноў. Пацярпелы той самы

33-гадовую жыхарку Івацэвічаў другі раз судзяць за абразу аднаго і таго ж міліцыянта, паведамляе «Ганцавіцкі час».

20.01.2022 / 21:52

Раней жанчыну ўжо асудзілі на два гады «хатняй хіміі «за абразу ў тэлеграм-чаце, у тым ліку — за смайлік-«гаўняшку» пад фота сілавіка.

Цяпер суд над жанчынай праходзіць у закрытым рэжыме па хадайніцтве пацярпелага міліцыянта. Зрэшты, закрыты ён быў і мінулы раз.

Жанчына працуе рамеснікам, яна адна выхоўвае дзіця.

«Напісала, што ён абаср…ся і абняславіўся». На маці-адзіночку з Івацэвічаў зноў завялі справу за абразу міліцыянера

Смайлік-гаўняшка і бчб-валасы. Згадваем самыя абсурдныя прысуды года

Праз смайлік з гаўняшкай пад пастом пра міліцыянера ў маці-адзіночкі апісалі лядоўню, пральную машыну і тэлевізар

Nashaniva.com