Стала вядомая дата рэферэндуму. Яго прызначылі на 27 лютага
Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ №14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму». Ім вызначаная дата рэферэндуму — 27 лютага.
20.01.2022 / 18:26
Указам таксама вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна прыводзіцца ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»
Праект новай Канстытуцыі прыкладаецца да ўказа.
Замацавана, што рашэнне, прынятае на рэферэндуме, будзе мець абавязковую юрыдычную сілу. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння — праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.