Кампанію «Тут бай медыя» выключылі з Парка высокіх тэхналогій

Сузаснавальнік кампаніі Кірыл Валошын пацвердзіў выключэнне, але не змог удакладніць, калі гэта адбылося. Паводле інфармацыі dev.by, рашэнне магло быць прынятае на пасяджэнні Назіральнай рады Парка ў канцы снежня 2021 года.

20.01.2022 / 16:17

Нагадаем, што 18 мая ў офісах «Тут бай медыя» і звязаных з медыяхолдынгам hoster.by і av.by, а таксама ў журналістаў і галоўнага рэдактара Марыны Золатавай прайшлі ператрусы.

КДК распачаў крымінальную справу паводле артыкула аб нявыплаце падаткаў, сайт і рахункі «Тутбай» заблакавалі. Усяго былі затрыманыя 14 супрацоўнікаў кампаніі і яе партнёраў.

13 жніўня суд прызнаў інфармацыйную прадукцыю партала, а таксама праект выдання Zerkalo і яго сацсеткі экстрэмісцкімі рэсурсамі.

Nashaniva.com