У Расіі прапанавалі цалкам забараніць крыптавалюты

Цэнтрабанк РФ апублікаваў даклад, у якім прапанаваў цалкам забараніць майнінг і абарот крыптавалюты ў Расіі. 

20.01.2022 / 15:59

У прыватнасці рэгулятар прапануе: забараніць любыя аперацыі з крыптавалютамі на расійскім фінансавым рынку;

забараніць выпуск, арганізацыю абароту і абмену крыптавалют на тэрыторыі Расіі;

забараніць банкам укладваць свае грошы ў крыптавалюты;

забараніць майнінг крыптавалют у Расіі;

блакаваць аперацыі па продажы і куплі крыптавалюты, а таксама ўвесці адказнасць для фізічных і юрыдычных асоб за пакупкі ў крыптавалюце.

Nashaniva.com