Цырымонію ўручэння «Грэмі» перанеслі на два месяцы і правядуць у Лас-Вегасе

Нацыянальная акадэмія мастацтва і навукі гуказапісу ЗША абвясціла новую дату правядзення 64-й цырымоніі ўручэння прэміі «Грэмі», адкладзенай з-за распаўсюдджвання «амікрона».

19.01.2022 / 08:44

Фота Grammy.com

Шоу адбудзецца 3 красавіка ў Лас-Вегасе ў спартыўна-забаўляльным комплексе MGM Grand Garden Arena. Вядучым прэміі стане акцёр Трэвар Ноа. Трансляваць шоу будзе тэлеканал CBS.

The 64th #GRAMMYs have been rescheduled and will now be broadcast live from the @MGMGrand Garden Arena in Las Vegas on Sunday, April 3 on @CBS! ✨ pic.twitter.com/Fidkbeyanm

— Recording Academy / GRAMMYs (@RecordingAcad) January 18, 2022

Першапачаткова мерапрыемства павінна было прайсці 31 студзеня ў Лос-Анджэлесе. З-за пандэміі цырымонію ўручэння «Грэмі» пераносяць ужо другі год запар.

У 2022 годзе фаварытам прэміі стаў джазавы музыка Джон Батыст — у яго 11 намінацый на «Грэмі». Следам за ім ідуць спявачкі Алівія Радрыга, Білі Айліш, Doja Cat і H.E.R., якія атрымалі па восем намінацый на прэмію.

Nashaniva.com