АМАП, САХР і ўнутраныя войскі праводзяць вучэнні, каб не было як у Казахстане

На працягу гэтага тыдня МУС Беларусі праводзіць комплексныя вучэнні з удзелам падраздзяленняў АМАП, САХР, злучэнняў і часцей унутраных войскаў.

18.01.2022 / 19:00

Паводле паведамлення МУС:

«Плануецца адпрацаваць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку, спынення масавых беспарадкаў, а таксама пытанні і тактычныя дзеянні па ліквідацыі груп тэрарыстаў, экстрэмісцкіх груповак і ўзброеных злачынцаў».

Пры гэтым непасрэдная сувязь вучэнняў з падзеямі ў Казахстане не адмаўляецца, а падкрэсліваецца:

«Падзеі ў Казахстане, якія суправаджаліся масавымі беспарадкамі, нападам і захопам дзяржаўных устаноў, у тым ліку ваенных аб'ектаў, пацвердзілі неабходнасць адпрацоўкі розных сцэнарыяў развіцця сітуацый».

Nashaniva.com