На панядзелак і аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Прычына аб'яўленне аранжавага ўзроўню на 17 і 18 студзеня — зноў вецер. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды, а таксама МНС.

16.01.2022 / 22:56

У Мінску 17 студзеня прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 20 м/с. У аўторак у сталіцы захаваецца ўзмацненне ветру з парывамі да 24 м/с.

У асобных раёнах Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 27 м/с.

Акрамя таго, у панядзелак у многіх мясцовасцях Беларусі на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Nashaniva.com