У брусельскім метро мужчына свядома штурхнуў жанчыну пад колы цягніка. Выратавала рэакцыя машыніста 

На станцыі «Rogier» брусельскага метро мужчына нечакана штурхнуў жанчыну пад колы цягніка. Пра гэта паведаміла газета The Brussels Times. Трагедыі не адбылося толькі таму, што машыніст паспеў своечасова затармазіць. 

16.01.2022 / 13:47

«Машыніст адрэагаваў вельмі добра, але ён у такім жа шоку, як і ахвяра», — сказаў пасля прадстаўнік брусельскага метрапалітэну Гай Саблон.

Інцыдэнт адбыўся 15 студзеня, каля ў 19:45 па мясцовым часе мужчына раптам кінуўся на жанчыну і штурхнуў яе на рэйкі, калі цягнік пад'язджаў да станцыі. Машыніст, убачыўшы чалавека на пуцях, націснуў на аварыйны тормаз. Відавочцы здарэння дапамаглі жанчыне падняцца з пуцей на платформу.

(⚠️Vidéo choc)
Tentative de meurtre dans la station de métro Rogier à Bruxelles ce vendredi vers 19h40. pic.twitter.com/dT0ag5qEFu

— Infos Bruxelles (@Bruxelles_City) January 14, 2022

Пацярпелую і машыніста пасля здарэння даставілі ў бальніцу. Пасля аказання медыцынскай дапамогі ім дазволілі вярнуцца дадому.

Падазраваны ўцёк з месца злачынства, але паліцыя яго знайшла і арыштавала. Мужчына затрыманы за замах на забойства, яму прызначаная псіхіятрычная экспертыза.

Nashaniva.com