У Асіповічах з-за моцнага пятнічнага ветру нахіліўся комін кацельні
Комін кацельні, які нахіліўся ў Асіповічах, меў у вышыню 41 метр і служыць для працы газавых катлоў кацельні №1 УКП ЖКГ. Верхнюю частку коміна ўчора дэмантавалі, паведамляе mchs.gov.by.
16.01.2022 / 13:21
Дэмантаж часткі коміна. Фота: МНС Беларусі
15 студзеня ў 19:30 верхнюю частку трубы даўжынёй у 28 м дэмантавалі. Астатнюю частку будуць далей выкарыстоўваць па прызначэнні. Праца катлоў на газе (іх 5 з 7) спыненая, кацельня працуе на цвёрдым паліве.
Кацельня прызначаная для ацяплення і гарачага водазабеспячэння будынкаў раёна паўднёвай часткі горада. Адключэнняў ад ацяплення і гарачага водазабеспячэння з-за інцыдэнту, як паведамляюць, не было, пацярпелых таксама няма.