Стала вядома месцазнаходжанне Назарбаева

Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў сталіцы Казахстана, паведаміў яго прэс-сакратар Айдас Укібай.

08.01.2022 / 10:38

«Елбасы знаходзіцца ў сталіцы Казахстана горадзе Нур-Султане. Просім не распаўсюджваць загадзя ілжывую і спекуляцыйную інфармацыю. Елбасы праводзіць шэраг кансультатыўных сустрэч і знаходзіцца на прамой сувязі з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым», - цытуе заяву прэс-сакратара Informburo.kz.

Паводле яго слоў, Назарбаеў заклікае ўсіх згуртавацца вакол прэзідэнта Казахстана Такаева «для пераадолення бягучых выклікаў і забеспячэння цэласнасці нашай краіны».