Асцярожна, слізка: як беларусы дабіраюцца да працы і дома ў галалёд ФОТЫ

З вечара 2 студзеня ў Беларусі вельмі слізка: мокры снег і галалёд. МНС Беларусі папярэджвае, што такое надвор'е захаваецца сёння і заўтра. Магчымы слабы туман і павелічэнне імавернасці дарожных здарэнняў, цяжкасці з рухам транспарту.

03.01.2022 / 10:03

Сабралі фотаздымкі чытачоў, дзе бачна, з якімі складанасцямі яны сутыкнуліся па дарозе на працу, навучанне і па іншых справах.

Гололёд в Минске.

Передали фото. pic.twitter.com/fcS93OrhHF

— Блізкі космас. (@nadvorie) January 2, 2022

У кого-нибудь есть коньки? pic.twitter.com/4KixZVVybW

— Сярожа ϟ Сiлiвончык (@tdwallker) January 2, 2022

Заўтра і паслязаўтра ў Беларусі тэмпература паветра будзе ад —3°С ноччу да +7°С днём, па большай частцы рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабая завея, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

Nashaniva.com