Мінздароўя: За суткі — 1510 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1510 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1777 чалавек.

31.12.2021 / 15:19

Учора паведамлялася пра 1380 выпадкаў.

За ўвесь час былі зарэгістраваныя 699 110 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 692 282.

За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (5 578 за ўвесь час), выканана 21 тыс. 317 тэстаў.

Nashaniva.com