Зграя ваўкоў патрулюе літоўска-беларускую мяжу ВІДЭА

Зграю ваўкоў, якая ідзе ўздоўж беларуска-літоўскай мяжы, зафіксавала відэакамера літоўскіх памежнікаў.

31.12.2021 / 15:11

Відэа прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Літвы падзялілася ў сваім блогу.

«Падчас надзвычайнай сітуацыі на ўчастку мяжы без дазволу супрацоўнікаў памежнай службы можа знаходзіцца толькі адна група. Вось гэтая. З 2022-м!» — гаворыцца ў подпісе да відэа.

Nashaniva.com