За год даляр упаў на тры капейкі, а еўра — на 28,5

Учора, 30 снежня, на біржы адбыліся апошнія таргі года. Яны зафіксавалі наступныя вынікі: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель — 3,4322 беларускага рубля за 100 адзінак.

31.12.2021 / 12:41

На пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5789, еўра — 3,1680, расійскі рубель — 3,4871.

Такім чынам, за год даляр знізіўся на 3,08 капейкі (1,163%), еўра — на 28,54 капейкі (9%), расійскі рубель — на 5,5 капейкі (1,57%).

Nashaniva.com