У Іспаніі банк памылкова пералічыў кліентам 175 мільёнаў даляраў на Каляды

25 снежня буйны іспанскі банк Santander памылкова прадубляваў пераводы 75 тысячам работнікаў з 2 тысяч брытанскіх кампаній. Сумарна яны атрымалі 175 мільёнаў даляраў.

31.12.2021 / 11:33

«Нам вельмі шкада, што з-за тэхнічнай праблемы некаторыя плацяжы ад нашых карпаратыўных кліентаў былі памылкова прадубляваныя на рахункі атрымальнікаў», — пракаментавалі сітуацыю ў Santander.

На сённяшні дзень банк займаецца вяртаннем сродкаў. Грошы былі пералічаныя на рахункі ў такіх банках, як Barclays, HSBC, NatWest, Co-operative Bank і Virgin Money. Некаторыя кліенты маглі ўжо патраціць сродкі.

Плацяжы праводзіліся з уласных рэзерваў Santander. У выніку памылкі кліенты банка не пацярпелі.

Nashaniva.com