IKEA значна павысіць цэны ва ўсіх краінах

Плануецца падняць цэны ва ўсім свеце ў сярэднім на 9%, пра гэта заявіў прадстаўнік IKEA у Нямеччыне. Гэта закране «ўсе тавары і ўсе краіны».

31.12.2021 / 11:07

Аднак цэны будуць расці ў залежнасці ад канкрэтнай краіны, паколькі і выдаткі ў розных краінах розныя. Прычына павышэння цэн — наступствы каранакрызісу, якія адчуваюцца ва ўсім свеце.

«Таму ў першы раз з таго часу, як ва ўсім свеце сталі расці цэны, мы павышаем цэны і на нашы тавары», — сказалі ў кампаніі IKEA.

Nashaniva.com