Дэмакратычныя партыі не будуць дасылаць сваіх назіральнікаў на рэферэндум па Канстытуцыі

Пра гэта сёння выдалі супольную заяву прадстаўнікі АГП, БСДП (Грамада), БНФ і «Зялёных». 

30.12.2021 / 19:29

Партыйцы паведамілі, што рашэнне аб адмове ад назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем рэфэрэндуму прынята «сыходзячы з безумоўнага прыярытэту бяспекі сябраў і прыхільнікаў сваіх партый».

Акрамя таго, «калі захоўваецца палітычны крызіс і працягваюцца рэпрэсіі, унясенне зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з'яўляецца немэтазгодным», а «падрыхтаваны праект не накіраваны на стабілізацыю палітычнай сітуацыі ў краіне».

Nashaniva.com