Памёр дырыжор Міхаіл Казінец

Памёр дырыжор, кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча Міхаіл Казінец. Музыканту было 83 гады, піша «Рэгіянальная газета».

30.12.2021 / 10:51

Фота: nafo.by

Міхаіл Антонавіч нарадзіўся ў вёсцы Цынцавічы у 1938 годзе. Першы раз гармонік узяў у рукі ў восем год. За яго, як прыгадваў Міхаіл Казінец, бацька заплаціў пуд жыта.

З 1985 па 2005 год Казінец быў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (сёння — Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі), у 1987-м быў узнагароджаны званнем народнага артыста Беларусі, у 1998 — медалём Францыска Скарыны.

Nashaniva.com