Трагедыя пад Полацкам: на Дзвіне праваліліся пад лёд двое хлопчыкаў. У аднаго з іх быў дзень народзінаў

Здарэнне адбылося каля вёскі Казьянкі на Дзвіне ў сераду. Дзеці адзначалі дзень народзінаў аднаго з іх.

30.12.2021 / 09:44

Каля 16:00 дзеці пайшлі катацца на горку каля ракі. Імяніннік — 10-гадовы хлопчык, вырашыў праверыць таўшчыню лёду на рацэ. Аднак падышоўшы да краю палонкі ён праваліўся ў ваду.

Яго 12-гадовы сябар спрабаваў яму дапамагчы выбрацца, аднак таксама апынуўся ў вадзе. Дзяўчынка паклікала на дапамогу свайго брата. Ён спрабаваў дапамагчы, але праплыўшы па палонцы каля 500 метраў, дзеці сышлі пад ваду, піша СК.

Работнікі МНС вядуць пошук дзяцей.

Фота: 112.by

Nashaniva.com