Былы гулец зборнай па футболе атрымаў тры гады турмы за дамоўныя матчы

28 снежня быў агучаны прысуд Віталю Ланько, былому прафесійнаму футбалісту.

30.12.2021 / 08:16

Ён атрымаў тры гады калоніі агульнага рэжыму за спробу подкупу гульца «Нафтана», бо хацеў атрымаць выйгрыш на стаўках. 

Раней Ланько, які правёў 6 матчаў за зборную Беларусі ў нулявых, прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства.

Nashaniva.com