З Магілёўскага драмтэатра звольнены бард Аляксандр Баль

Ён працаваў у тэатры загадчыкам музычнай часткі. А ў кастрычніку 2020 года напісаў песню «На Родине моей беда».

29.12.2021 / 20:20

Напярэдадні Аляксандр Баль заваяваў гран-пры фестывалю аўтарскай песні «Пакроўскі сабор» 2021 года.

Калегі павіншавалі Аляксандра, а вось кіраўніцтва тэатра гэта не ўразіла: яно настойліва парэкамендавала звольніцца.

Меркаваная прычына — грамадзянская пазіцыя Баля. У кастрычніку 2020 года ён напісаў песню «На Родине моей беда» пра падзеі, што адбываліся ў Беларусі пасля выбараў.

Цяпер чысткі ў калектывах тэатраў праводзяць па ўсёй Беларусі. Заявы «па дамове бакоў» пішуць не толькі акцёры, але і тэхнічны персанал.

У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»

Nashaniva.com