Дырэктар дома культуры, які змагаўся супраць знішчэння векавых дубоў, правядзе за кратамі 30 сутак

Аляксандра Дземчука асудзілі ў другі раз за «непадпарадкаванне» на 15 сутак.

28.12.2021 / 19:31

Бабулі ў вёсцы Ахова Пінскага раёна сталі на абарону 300-гадовых дубоў, якія збіраліся спілаваць. На бабуль выклікалі АМАП, а дырэктара Дземчука, які залез на тыя самыя дубы і перашкаджаў іх пілаваць, затрымалі.

Дырэктара дома культуры, які залез на дрэва, каб яго не высеклі, арыштавалі на 15 сутак

Пенсіянеркі не далі камунальнікам спілаваць 300-гадовыя дубы на Піншчыне. У вёску адправілі АМАП

Nashaniva.com