Герой роліка пра памідоры і смятану атрымаў чацвёрты адміністрацыйны арышт

65-гадовага Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада і асудзілі на 15 сутак.

27.12.2021 / 16:50

МУС тады заяўляла, што спадар Анатоль нібыта «арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі» — бела-чырвона-белых сцягоў, якія пазней нібыта закідваў на дрэвы.

26 лістапада яго зноў асудзілі на 15 сутак, потым далі яшчэ 15.

Nashaniva.com