Мінздароўя: За суткі — 642 выпадкі кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 642 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 493 чалавекі.

27.12.2021 / 14:56

Учора паведамлялася пра 983 выпадкі, пазаўчора — пра 1529, 24 снежня — пра 1921 выпадак.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 694 226 заражаных. Выздаравелі 686 768.

За мінулыя суткі памерла 13 чалавек (за ўвесь час — 5 512), выкананыя 8 082 тэсты.

Nashaniva.com