СААЗ назвала магчымыя тэрміны ўхвалення «Спутніка V»

Расійскую вакцыну «Cпутнік V» могуць ухваліць ужо на пачатку 2022 года, пасля праверкі даных аб прэпараце. Магчымыя тэрміны ўхвалення назваў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханс Клюге ў інтэрв'ю ТАСС.

27.12.2021 / 09:27

Па яго словах, прадстаўнікі СААЗ і Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) сустрэліся ў канцы лістапада, каб абмеркаваць пытанне «Спутніка V». Арганізацыя запытала дадатковыя звесткі аб якасці, бяспецы і эфектыўнасці вакцыны. Падачу гэтых звестак чакаюць да канца снежня, неўзабаве пасля гэтага працэс праверкі будзе завершаны.

«Гэта, безумоўна, не палітыка. СААЗ — арганізацыя, заснаваная на навуковых доказах. Працэс зацвярджэння вакцыны аднолькавы для ўсіх вытворцаў, якія павінны адпавядаць тым жа крытэрыям, што і ўсе астатнія», — падкрэсліў Клюге, адказваючы на пытанне аб тым, ці палітызаваны працэс адабрэння прэпаратаў ад COVID-19.

Nashaniva.com