У Лельчыцкім раёне сутыкнуліся два грузавікі, абодва кіроўцы загінулі

Аварыя адбылася сёння раніцай, расказалі ў МУС. Прычынай сутыкнення двух МАЗаў сталі дрэнныя ўмовы надвор'я.

26.12.2021 / 14:52

Усяго ж за мінулыя суткі ў выніку здарэнняў на дарогах краіны загінулі 7 чалавек, яшчэ 15 параненыя, у тым ліку трое дзяцей, якіх ад цяжкіх наступстваў выратавалі дзіцячыя крэслы.

У ДАІ просяць кіроўцаў больш уважліва ставіцца да дарожнай абстаноўкі, правільна рэагаваць на ўмовы надвор'я.

Nashaniva.com