Папа Францішак заклікаў не дапусціць «метастазаў канфлікту» ва Украіне, што стаў «гангрэнозным»

З такой заявай ён выступіў сёння падчас сваёй каляднай прамовы Urbi et orbi («Гораду і свету»).

25.12.2021 / 15:39

Vatican Media

Папа Рымскі выказаў надзею, што для выканання гэтай мэты бакам удасца наладзіць кантакты.

«Няхай святло і падтрымка дапамогуць наладзіць кантакты, дыялог. Хай яны дапамогуць не дапусціць, каб ва Украіне развіліся метастазы канфлікту, які стаў гангрэнозным», — сказаў ён.

Пантыфік таксама адзначыў, што вернікі чакаюць ад яго дапамогі ў вырашэнні канфліктаў па ўсім свеце і выказаў надзею, што ва Украіне не будзе новага канфлікту.

Nashaniva.com