У Якуціі пры 50-градусным марозе за 30 кіламетраў ад месца прызначэння зламалася калона з 12 грузавікоў

Калона з 12 грузавых аўтамашын захрасла пры руху па аўтазімніку ў Кабяйскім раёне Якуціі.

25.12.2021 / 09:21

З сяла Себян-Кюель у сяло Сегян-Кюель выехала калона з 12 грузавых аўтамашын. Яны знаходзяцца за 27-30 км ад вёскі Сегян-Кюель, глыбіня снегу — 1,5 м, не могуць праехаць, паведаміў ТАСС.

На дапамогу вылецела група дэсантнікаў Службы выратавання, каб даставіць бензін.

Паводле звестак якуцкага Гідраметцэнтра, у рэгіёне захоўваецца нізкая тэмпература ад мінус 45 да мінус 52 градусаў. Пры гэтым у пасёлку Сангар — адміністрацыйным цэнтры Кабяйскага раёна — тэмпература складае мінус 47 градусаў.

Nashaniva.com