Даішнікі злавілі нецвярозага кіроўцу ў цішотцы з фразай Лукашэнкі

Сёння ноччу ў Мінску злавілі 46-гадовага кіроўцу машыны каршэрынгу, які пры праверцы аказаўся нецвярозым. І ў лукашэнкаўскім мерчы. 

23.12.2021 / 16:16

ДАІ апублікавала відэа з мужчынам. Ён быў у цішотцы з фразай Лукашэнкі, якія нядаўна пачалі прадавацца ў Мінску.

Дарэчы, пазней допіс пра мінчука з Тэлеграма мінскай ДАІ быў выдалены.

«Наша Ніва» высветліла, што мужчына на кадрах вельмі падобны да Генадзя Казачэнкі — кантрабасіста Вялікага тэатра Беларусі і квінтэта «Серэнада».

Мы звярнулася па каментарый да калег Генадзя па «Серэнадзе», але там сказалі, што пра затрыманне не ведаюць.

Нядаўна Казачэнка ў сябе ў Інстаграме выклаў цэлую фотагалерэю з крамы, у якой прадаецца вопратка з цытатамі Лукашэнкі.

Nashaniva.com