Пракуратура Нідэрландаў запатрабавала пажыццёвага для фігурантаў справы аб крушэнні MH17 над Данбасам

Бок абвінавачвання патрабуе прысудзіць чацвярых фігурантаў справы аб крушэнні самалёта «Малайзійскіх авіяліній» — Ігара Гіркіна, Сяргея Дубінскага, Алега Пулатава і Леаніда Харчанку — да пажыццёвага зняволення.

22.12.2021 / 14:29

Пра гэта абвясціў прадстаўнік пракуратуры Нідэрландаў падчас абвяшчэння абвінаваўчага заключэння па справе MH17, што быў збіты над Данбасам у ліпені 2014 года.

Чытанне дакумента доўжылася тры дні.

«Дзеянні абвінавачаных не толькі пазбавілі жыцця 298 чалавек, яны пакінулі глыбокія шнары ў душах — сваякоў загінулых і жыхароў населеных пунктаў, паблізу якіх адбылося крушэнне МН17. Ніякае пакаранне для абвінавачаных не будзе справядлівым», — сказаў пракурор.

Nashaniva.com