За адзін толькі трэці квартал прытулак у Польшчы атрымалі 450 беларусаў

Паводле даных Еўрастата, у трэцім квартале 2021 года (з ліпеня па верасень) Польшча дала прытулак 450 беларусам. Гэта найбольшая колькасць пазітыўных рашэнняў па справах беларускіх уцекачоў за ўвесь час як у самой Польшчы, так і ва ўсім ЕС.

10.12.2021 / 00:21

Паводле статыстыкі, польскія ўлады ў трэцім квартале вынеслі 450 рашэнняў паводле беларусаў, што шукаюць прытулак. 45 чалавек атрымалі статус бежанца, а 405 чалавек — статус дадатковай (субсідыярнай) абароны.

Да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і далейшых рэпрэсій, беларусы вельмі рэдка атрымлівалі прытулак у Польшчы. Але з другой паловы 2020 года Польшча пачала актыўна выдаваць беларусам гуманітарныя візы і міжнародную абарону.

У першым квартале 2021 года міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 120 беларусаў. У другім — 165 беларусаў. А ў трэцім — рэкордныя 450.

Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?

Nashaniva.com