Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука

Яго змесцяць у СІЗА.

08.12.2021 / 18:21

Як паведамляе БАЖ, Сацука ўзялі пад варту пасля допыту па старой справе аб атрыманні хабару.

Нагадаем, сёння стала вядома пра блакаванне сайта «Ежедневник» (ej.by). У яго рэдактара, журналіста-расследавальніка Сяргея Сацука прайшоў ператрус.

Падчас ператрусу былі канфіскаваныя тэлефоны і ноўтбукі.

Сайт ej.by не адкрываецца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.

Архіўнае інтэрв’ю: Пра крыніцы ў КДБ і Юрыя Зісера, фантастычныя раманы і слёзы жонкі: шчырая гутарка з Сяргеем Сацуком

Nashaniva.com