Расійскі вірусолаг назваў тры ўмовы перамогі над пандэміяй і правёў яскравую паралель з Пушкіным

Загадчык лабараторыі біятэхналогіі і вірусалогіі факультэта прыродазнаўчых навук Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, прафесар Сяргей Няцёсаў назваў тры ўмовы для перамогі над пандэміяй каранавіруса. Ён нагадаў, якія фактары спынялі «любыя эпідэміі ва ўсе часы», піша ura.ru.

27.11.2021 / 22:12

Вірусолаг заявіў, што спад пандэміі каранавіруса залежыць ад кожнага чалавека. Паводле яго слоў, масавая вакцынацыя, захаванне масачнага рэжыму і жорсткая сацыяльная дыстанцыя здольныя спыніць пандэмію.

«Памятаеце паэта Аляксандра Пушкіна? У яго было дзве болдзінскія восені. Чаму яны былі? Усе забыліся, што былі вельмі жорсткія каранціны з-за халеры. Вакцыны тады не было, таму толькі каранціны», — патлумачыў Няцёсаў.

Прафесар таксама нагадаў пра ўспышку воспы ў Маскве ў канцы 1950-х гадоў, якую ўдалося перамагчы з дапамогай «татальнай вакцынацыі» расійскай сталіцы. Ён паскардзіўся, што многія людзі слухаюць «толькі непісьменных антыпрышчэпачнікаў, якія гісторыі не ведаюць, не разумеюць, што такое вірус, і пра вакцыны нічога не ведаюць».

Nashaniva.com