Арганізаваныя яшчэ тры рэйсы для вывазу іракцаў, вывезлі ўжо 1458 чалавек

Дадатковыя рэйсы Iraqi Airways з Мінска ў Эрбіль з'явіўся ў раскладзе палётаў аэрапорта. Мяркуецца, што чарговая партыя мігрантаў паляціць на радзіму вечарам у нядзелю (22:45), наступная — у панядзелак вечарам.

27.11.2021 / 10:38

Сёння ноччу ў Эрбіль паляцеў адзін самалёт, паведамляецца, што ім вярнуліся 420 чалавек.

Чатырма эвакуацыйнымі рэйсамі дадому ўжо вярнуліся 1 458 чалавек.

Таксама адзін рэйс запланаваны на сённяшні вечар (23:45).

Nashaniva.com