Салігорскага актывіста Паўла Батуева асудзілі на 15 сутак. Нібыта за супраціў міліцыі

Абноўлена

Паўла Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў за дачкой у садок. У той жа дзень у яго кватэры і ў кватэры бацькоў прайшоў ператрус. Казалі, што гэта звязана з крымінальным артыкулам за абразу.

26.11.2021 / 17:39

Праз тры дні мужчына не выйшаў на волю. У РАУСе сваякам сказалі, што да заўтра дакладна будзе ў ізалятары. Дома ў Батуева паўторна прайшоў ператрус.

Увечары следчы паведаміў сям’і, што Паўлу далі 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле — нібыта за супраціў міліцыі. 

Наколькі вядома, абвінавачванняў па крымінальных артыкулах Паўлу не прад'яўлялі.

«Ішоў забіраць дачку з садка». За што затрымалі салігорскага актывіста Паўла Батуева?

Nashaniva.com