Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі будзе і далей выяўляць спробы правозу мігрантаў у грузавіках.

26.11.2021 / 14:59

Аб гэтым заявіла МУС Літвы, піша Deutsche Welle са спасылкай на Delfi.

Нагадаем, учора затрымалі чатырох іракцаў, якіх спрабавалі перавезці праз мяжу ў запламбаванай беларускай фуры.

Nashaniva.com