Анатоля Шалковіча, які распавёў пра памідоры са смятанай, асудзілі яшчэ на 15 сутак 

65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада, а пазней пакаралі 15-сутачным арыштам.

26.11.2021 / 12:38

Сёння Аляксандр Знак на сваёй старонцы ў Фэйсбку паведаміў, што Анатоль на волю так і не выйшаў — яго зноў арыштавалі на 15 сутак. Па якіх артыкулах судзяць інжынера, невядома. 

Анатоль Шалковіч стаў папулярным праз яго заяву у пакаяльным відэа МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў, у тым ліку да памідораў са смятанай.

Мужчыну, які любіць памідоры са смятанай, пакаралі 15-сутачным арыштам

Nashaniva.com